«Дэгуставалі» два лепяльчаніны гарэлку прама на вуліцы, зігзагі мудрагелістыя нагамі выпісвалі і з курсу, відаць, збіліся

russian-north-hand Перачытваючы радкі крымінальнай хронікі, міжволі задаю сабе пытанне: “Чым людзі думаюць, калі робяць тыя ці іншыя дзеянні?” Вось, напрыклад, лепяльчанін 1981 года нараджэння сустрэў на вуліцы прыяцеля. Дакладней, проста наглядна знаёмага, мабыць, і імя яго не ведаў. Першая думка мільгнула адразу: “Чаму б не выпіць?” “Чаму б і не?” — думка ў адказ. Не адкладваючы, змікіцілі на пару, выпівалі проста на вуліцы, да хаты нават і не дайшлі. Тут знаёмы заўважыў акустычную калонку. “Трэба браць!” — мільгнула п’яная думка, рука пацягнулася. “Не аддам!” — усклікнуў гаспадар, але тут жа абсеў на зямлю ад рэзкага ўдару. А знаёмага толькі постаць мільганула. Небарака набраў нумар міліцыі. Аператыўнікі хутка знайшлі падазронага, украдзенае вярнулі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.