«Дело было вечером, делать было нечего», таму лепяльчанін падаўся на сумніцельныя гастролі

image022 Мужчына, 1984 года нара­джэння, пражывае па вуліцы Спірыдовіча, нідзе не працуе, на момант апісваемых падзей меў ужо судзімасць за крадзеж. Як пісаў паэт, “дело было вечером, делать было нечего”. Магчыма, з-за гультайства лепяльчанін учыніў сабе забаву — злачынныя гастролі. Літаральна за дзень здзейсніў тры злачынствы. Спачатку ўзламаў дзверы дома. Злодзей скраў дзевяць балонаў мантажнай пены і мантажны пісталет. Урон — 192 тысячы рублёў.

Першага эпізоду падалося мала, таму ў той жа дзень злачынца падабраў ключы, залез у другі дом. Там разжыўся мабільным тэлефонам “Самсунг” коштам 390 тысяч рублёў.

А “на закуску” паспрабаваў украсці аўтамашыну. Жанчына, работніца ААТ “Беларусбанк”, пакінула сваю “Аўдзі-100” на паркоўцы. Праз некаторы час прыйшла і ўбачыла, што там паспеў нехта пабываць — з-пад замка запальвання выцягнуты правады.

Падазроны затрыманы, частка ўкрадзенага вернута гаспадарам.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.