Два случая кражи телефонов в Лепельском районе

1501742706_9231У кастрычніку адбыліся два падобныя між сабой злачынствы. Падзеі развіваліся па адным сцэнарыі: два прыяцелі сустрэліся, выпілі, адзін заснуў, а потым, прачнуўшыся, убачыў, што прапаў мабільны тэлефон. Першы выпадак адбыўся каля крамы ў Старым Лядне, другі — у адным з прыватных дамоў Лепеля.
Пацярпелыя паведамілі ў міліцыю і па гарачых слядах злачынцаў удалося знайсці. Імі аказаліся нядаўнія сабутэльнікі. Адметна, што ў абодвух выпадках на крадзеж пайшлі людзі, якія ўжо мелі непрыемнасці з законам, нават былі раней судзімыя за аналагічныя злачынствы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.