Кражи велосипедов из подъездов лепельчан

velosiped_1_ntqssczЧаста жыхары шматкватэрных дамоў свядома ідуць на адміністрацыйныя правапарушэнні, пакідаючы свае веласіпеды ў пад’ездах. З аднаго боку, іх можна зразумець, неахвота каціць ровар у падвал або ў кватэру, на балкон, тым больш, што спецыяльна абсталяванай пляцоўкі для захоўвання іх або дзіцячых калясак у лепельскіх пад’ездах не прадугледжана.

Да таго ж заканадаўствам забаронена загрувашчваць месцы грамадскага карыстання ў шматкватэрных дамах, да якіх, сярод іншага, адносяцца лесвічныя пралёты і пляцоўкі. Зазначым, што пад’езды сталі сёлета адным з самых папулярных месцаў крадзяжоў веласіпедаў. З пачатку восені было ўкрадзена пяць ровараў, прычым погляды зламыснікаў скіроўваліся выключна на дарагія мадэлі.
Па фактах злачынстваў заведзены крымінальныя справы, пакуль што вінаватыя асобы не ўстаноўлены.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.