Коварная болезнь подкосила силы шестилетнего ребенка

1d69339dfbdb34d6073d5647d7dd4a1bПісьмо прыйшло з Вялікага Поўсвіжа. Ліст напісала бабуля хворага хлопчыка Дзімы Карбоўскага. Бяда напаткала сям’ю. Каварная немач падкасіла сілы шасцігадовага дзіцяці. Лечыцца ў анкалагічным аддзяленні Бараўлянскай бальніцы. Зараз праходзіць курс хіміятэрапіі па 36 дзён кожны. А ўсяго — восем курсаў. А потым на чарзе — абпраменьванне. Сапраўдныя выпрабаванні для малога, для яго сям’і. Пра маральныя ўжо не кажам, а пра матэрыяльныя — размова ніжэй.
На асноўны лекавы прэпарат у хлопчыка, на вялікі жаль, алергія. І прэпарат пакуль не ўводзяць. Дарэчы, лячэнне працяглае, складанае па сваёй сутнасці. І карэктуецца паводле вынікаў аналізаў. Лякарства патрабуецца набываць за мяжой. І сумы даволі ўнушальныя. Адзін курс каштуе 5800 долараў, а курсаў усяго восем. Памножым названую суму на восем — і атрымаюцца даволі салідныя выдаткі. Сродкі ж неабходна сабраць у самы сціслы тэрмін. Сям’я не мае падобных накапленняў.
Праявім жа міласэрнасць! У крыві беларусаў здавён жыве дух узаемадапамогі. Талакою рабілі добрыя справы. І на гэты раз, цвёрда ўпэўнены, лепяльчане пачуюць крык душы бабулі, блізка да сэрца прымуць чужы боль і адгукнуцца. Хто колькі можа, няхай ахвяруе сродкі на міласэрную справу. Дабро адгукнецца дабром. Абавязкова! Так было не аднойчы!
Рахунак адкрыты “ў філіяле № 614/143 ААТ “ААБ “Беларусбанк” 9004-Р/Благотворительный счёт BY 91 AKBB 31340000085345620143 BYN “ на імя Карбоўскай Дзіны Анатольеўны (маці Дзімы).
А ў канцы ліста прыпіска — “загадзя ўсім удзячныя!”

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.