Наркотыкі схавалі ў лепельскім падвале

spice Як паведамілі ў групе па супраць­дзеянні наркагандлю і гандлю людзьмі РАУС, у ходзе аператыўных мерапрыемстваў было выяўлена 11,8 грама небяспечнага псіхатропнага рэчыва з формулай QCBL(N)-2201, прасцей кажучы — спайс. Закладка была знойдзена ў падвальным памяшканні дома №119 па вуліцы Чуйкова. Як наркотык трапіў туды, хто быў адрасантам і адрасатам, на гэтыя і іншыя пытанні павінна адказаць следства.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.