“Огненная вода” до смерти довела

2487645t81hd120

У Бароўцы адбыўся выпадак, які наглядна ілюструе, як чалавек можа сам сабе нанесці непапраўную шкоду. У гэтым населеным пункце жыла жанчына пенсійнага ўзросту. Аднойчы запрасіла ў госці даўнюю знаёмую, маўляў, заходзь, пагутарым, апошнія навіны абмяркуем. Тая  прыхапіла з сабой бутэлечку. Яе некалькі дзён таму пакінуў у кватэры зяць, які прыязджаў у госці.

Прынесла, прапанавала выпіць. Ні госцю, ні гаспадыню не збянтэжыла, што бутэлечка была не шкляная, а пластмасавая, што вадкасць у ёй хоць па паху і нагадвала спірт, але была не празрыстай, а ярка-чырвонай. На этыкетцы быў змешчаны надпіс: “Вадкасць для распальвання агню, утрымлівае метанол”.
Выпілі яны па чарачцы, пагутарылі ды госця пайшла дахаты. Літаральна праз кароткі час у госці зайшла другая знаёмая. Гаспадыня тут жа прапанавала “пачастунак” і ёй. Маўляў, давай, не глядзі ты на этыкетку, бачыш, мне ж нічога… Жанчыны таксама ўжылі па чарачцы “вогненнай вады”.
А ўжо праз вельмі кароткі час машына “хуткай дапамогі” ляцела ў Бароўку. У першую чаргу дапамога была патрэбна гаспадыні і першай госці, іх неадкладна даставілі ў цэнтральную раённую бальніцу. Праз непрацяглы час прыбыла і трэцяя жанчына.
Вынік быў надзвычай жаласны. Гаспадыня ад атручвання метанолам памерла ў бальніцы, ніякія намаганні медыкаў не дапамаглі ўратаваць яе. Першая госця аслепла, а другой — нічога.
Пасля праверкі раённым аддзелам Следчага камітэта было прынята рашэнне аб тым, што ў дзеяннях жанчын няма складу злачынства, таму падстаў для ўзбуджэння крымінальнай справы няма. Кабеты бачылі, добра ўсведамлялі, што выпівалі, іх ніхто не прымушаў, не ўводзіў у зман.
Тофік ДЗЯМЕШКА,
начальнік РАСК,
маёр юстыцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.