Павятовы горад Лепель

383

27 мая 2014 года спаўняецца 575 гадоў, як у гэты дзень у цяпер ужо вельмі далёкім 1439 годзе ўпершыню ў гістарычных крыніцах згадваецца Лепель.
Указам кіраўніка Расійскай імперыі Аляксандра I ад 27 лютага (11 сака¬віка) 1802 года Беларуская губерня, якая была ўтворана пасля захопу Ра¬сіяй у 1792 — 1795 гадах зямель Вялікага Княства Літоўскага, была раздзелена на дзве — Віцебскую і Магілёўскую. Лепельскі павет разам з Віцебскай губерняй увайшоў у склад Беларускага генерал-губернатарства. Яны ў Расіі таго часу былі адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі, якія ўключалі некалькі губерняў і выконвалі ролю адміністрацыйнай і ваеннай улады на даверанай тэрыторыі. Генерал-губернатары ў сваёй дзейнасці кіраваліся царскімі і сенацкімі ўказамі, законамі і прадпісаннямі вышэйшых органаў улады. Яны ажыццяўлялі надзор за судовай, паліцэйскай і гаспадарчай дзейнасцю на сваіх тэрыторыях. Усе грамадзянскія губернатары свае мерапрыемствы па кіраванні губернямі павінны былі ажыццяўляць толькі з дазволу і пад іх кантролем.
У сакавіку 1802 года для вядзення справаводства была заснавана канцылярыя Віцебскага губернатара, якая складалася з васьмі аддзяленняў, трох экспедыцый і рэгістратуры. Віцебскае губернскае праўленне, створанае ў якасці асноўнага адміністрацыйнага органа, абнародавала законы, указы, патрабаванні, загады расійскага імператара, сената і дзяржаўных ведамстваў, сачыла за іх выкананнем, “чыні¬ла спагнанне з непаслухмяных, гаманлівых, лянівых і марудлівых”, прымала іншыя меры. У праўленні вырашаліся і ўсе скаргі “па цяганіне” выканання спраў.
Важнай падзеяй, якая аказала станоўчы ўплыў на эканамічны рост нашага краю, стала будаўніцтва Бярэзінскай воднай сістэмы ў 1797 — 1805 гадах. У выніку былі наладжаны водныя зносіны паміж Дняпром і Заходняй Дзвіной пры дапамозе рэк Бярэзіны і Улы. Стварэнне буйной воднатранспартнай сістэмы, цэнтрам якой стаў Лепель, было выклікана наяўнасцю велізарных запасаў мясцовых лясоў. Дзякуючы сплаву і продажу лесу, мясцовыя рабочыя мелі пастаянны заробак. Палепшыўся дабрабыт насельніцтва, змяніўся архі¬тэктурны воблік, набыў новыя абрысы знешні выгляд мястэчка.
5 красавіка 1805 года быў выдадзены Указ цара Расіі Аляксандра I аб наданні Лепелю статусу павятовага горада: “Мястэчка Лепель, што ў скла¬дзе Віцебскай губерні знаходзіцца і Віленскаму бернардзінскаму жаночаму манастыру належыць, якое змяшчае ў сабе 274 душы манастырскіх сялян і ў якім знаходзіцца павятовы горад, загадваем: з усімі сялянамі прылічыць у казённае ведамства і ператварыць яго ў павятовы горад, перавёўшы і саміх жыхароў таго мястэчка ў мяшчанскі стан, навакольныя землі — у гарадскі выган; бернардзінскаму ж манастыру наўзамен таго пераводзіць з казны даход, які паступае з таго мястэчка штогод, колькі яго па сапраўднаму разліку акажацца”. Неўзабаве быў складзены першы план забудовы Лепеля, зацверджаны генерал-губернатарам.
Мясцовая прамысловасць у той час была прадстаўлена толькі дробнай рамесна-саматужнай вытворчасцю. У горадзе існавалі рамонтныя майстэрні, сукнавальня, вадзяны млын.
Першыя меры па паляпшэнні становішча прыгонных сялян былі распачаты яшчэ Паўлам I у маніфесце ад 5 красавіка 1797 года: ён забараніў прымушаць сялян да працы ў нядзельныя дні. Указ Аляксандра I ад 23 лютага 1818 года прадпісваў: ва ўсіх “ад Польшчы далучаных губернях” прыцягваць сялян на панскія работы толькі ў пэўныя, прызначаныя інвертаром дні. Як вядома, поў¬насцю прыгоннае права ў Расійскай імперыі было адменена толькі ў другой палавіне XIX стагоддзя.
Ілья ЯНУШ,
краязнавец.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.