Пільныя суседзі

За апошнія дні агняборцы з РАНС двойчы выязджалі на выклікі ў сувязі з загараннямі ў кватэрах. У абодвух выпадках пажарных выклікалі пільныя суседзі. У першым лепяльчанка, жыхарка адной з кватэр дома №30А па вуліцы Гагарына паставіла каструлю са стравай на газавую пліту, запаліла агонь, выйшла з кватэры па сваіх справах і… забылася. Смурод насцярожыў суседзяў, якія набралі 101.

Другі выпадак можна аднесці да разраду кур’ёзных. Жыхарка адной з кватэр у Бароўцы захацела падсмажыць грэнак. Смажаныя на алеі лустачкі хлеба — выдатны ласунак. Аднак ці то алей падгарэў, ці то хлеб моцна падсмажыўся, але суседзі спалохаліся і патэлефанавалі пажарным. Тыя прыбылі якраз на дэгустацыю.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.