Летняе надвор’е

Zastavka4 Як паведаміла начальнік метэастанцыі Таццяна Каласоўская, чэрвень па тэмпературных паказчыках выдаўся сёлета крыху, на адзін-тры градусы халадней за паказчыкі шматгадовых назіранняў. Самымі спякотнымі пры гэтым выдаліся дні трэцяга, сёмага, чатырнаццатага і пятнаццатага чэрвеня. Найвышэйшая тэмпература, 30,5 градуса, была зафіксавана апоўдні 14 чэрвеня.

Халадней было пятага, сямнаццатага і васемнаццатага чэрвеня. У ноч з 17-га на 18-га слупок тэрмометра апусціўся да +6,5 градуса.

Самымі ветранымі аказаліся дні трэцяга і чацвёртага чэрвеня, калі парывы ветру дасягалі 13-14 метраў за секунду. Аднак найбольш ветраным выдаўся дзень 14 чэрвеня, тады вецер дзьмуў з хуткасцю да 15 м/с.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.