При отделении срочного социального обслуживания открылась социальная парикмахерская

image-0-02-05-424bcdd43e29fcd56ab97486bed52b323de94826531c7d11b2d78697cc5a189e-vСёлета пры аддзяленні тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання тэрытарыяльнага цэнтра адкрылася сацыяльная цырульня. Гутарым з загадчыкам аддзялення Юліяй Усцінавай.
— Юлія Вячаславаўна, каго абслугоўвае цырульня?
— Пажылых грамадзян — пенсіянераў, інвалідаў, наведвальнікаў тэрытарыяльнага цэнтра і не толькі.
— Дзе яна асталявалася?
— Быў абсталяваны адмысловы кабінет у памяшканні тэрытарыяльнага цэнтра. Сваімі сіламі зрабілі рамонт: паклеілі шпалеры, паслалі лінолеум, пафарбавалі столь.
— Якое абсталяванне там устаноўлена?
— КУВП “Бароўка” на бязвыплатнай аснове перадала працоўнае месца цырульніка: рухомы стул, люстэрка, шуфлядку, мыйку ў зборы з крэслам і ў дадатак яшчэ адно крэсла. Астатняе абсталяванне (машынку, нажніцы філіровачныя і прамыя, пярэднік для цырульніка, накідку для кліента і іншае) набылі за кошт арганізацыі.
— Якія расцэнкі?
— Кошты сацыяльныя, значна ніжэйшыя, чым у іншых цырульнях.
— Хто абслугоўвае кліентаў?
— Вопытны цырульнік з трыццацігадовым стажам Вольга Мадатава. Раней яна працавала ў КБА, затым — у прыватнай цырульні.
— Колькі кліентаў ужо абслужылі?
— За студзень — дваццаць сем чалавек.
— Як можна замовіць стрыжку?
— Звярнуцца ў тэрытарыяльны цэнтр альбо пазваніць па тэлефоне 4-82-17.
Гутарыў Уладзімір МІХНО.
На здымку: у сацыяльнай цырульні тэрытарыяльнага цэнтра.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.