С лепельчанами встретился депутат Игорь Мартынов

Значнай падзеяй для работнікаў Лепельскага філіяла “Дарожна-рамонтна-будаўнічае ўпраўленне №202” КУП “Віцебскаблдарбуд” стала сустрэча з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігарам Мартынавым.

У пачатку сустрэчы Ігар Феліксавіч адзначыў, што работа Лепельскага філіяла “ДРБУ №202” у Віцебскай вобласці ацэнена на высокім узроўні. Работнікамі дарожнай службы своечасова выконваюцца ўсе даведзеныя заданні, працоўныя паказчыкі. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў шчыра падзякаваў работнікам за штодзённую зладжаную работу.

Паколькі Ігар Феліксавіч разам з іншымі дэпутатамі займаецца распрацоўкай важных законапраектаў, аналізуе працэсы, якія адбываюцца на міждзяржаўным узроўні, ён даў глыбокі аналіз тых падзей, якія адбыліся ў нашай краіне ў мінулым годзе і ў цяперашні час.

На вялікі жаль, у інтэрнэце можна ўбачыць нямала лжывай інфармацыі, і даволі часта цяжка разабрацца, дзе ёсць праўдзівыя факты, а дзе — не.

— У свой час з боку Еўрасаюза Беларусі паступіла прапанова падпісаць пагадненне аб забеспячэнні краін Захаду бясплатнай рабочай сілай. Мы не падпісалі гэта пагадненне. Для ўсіх міграцыйных працэсаў з боку краін Еўрасаюза выдзяляюцца грашовыя сродкі для таго, каб дзяржавай кантраляваўся гэты працэс, і мігранты не маглі патрапіць у Еўрасаюз. Аднак паколькі з боку краін Захаду да Беларусі прадяўлены не адзін пакет санкцый, мы не маем сродкаў для таго, каб спыніць працэс міграцыі. Такім чынам узнік міграцыйны крызіс. Акрамя таго, краіны Захаду закрылі паветраную прастору для беларускага аэрафлоту. Узнікае пытанне: “Якім жа чынам мігрантам дабірацца да краін Еўрасаюза?” Яны ж абавязаны іх прыняць. Таму факт аб закрыцці паветранай прасторы выклікае непаразуменне.

У памяці кожнага жыхара краіны засталіся падзеі, якія адбываліся ў мінулым годзе пасля правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праз інтэрнэт-сродкі многія назіралі за тым, што на вуліцы сталіцы, іншых буйных гарадоў выходзілі грамадзяне, якія чакаюць перамен у дзяржаве. Аднак мала хто задумваўся пра тое, што падобныя дзеянні разгортваліся па загадзя спланаваным сцэнарыі заходніх спецслужбаў. Менавіта так пачыналіся масавыя непарадкі ва Украіне. Усім вядома, да чаго яны прывялі. Між тым факты, якія размяшчаліся ў інтэрнэце, падаваліся непраўдзіва. Як аказалася, пры падрыхтоўцы фотаздымкаў быў зроблены мантаж, і, на першы погляд, шматтысячныя натоўпы людзей былі нашмат меншыя, чым прыходзілася бачыць на некаторых інтэрнэт-сайтах.

Асабіста я ў гэты час знаходзіўся ў Мінску. Сваімі вачыма мне прыходзілася бачыць, як людзі, якіх не задавальняе палітыка дзяржавы, ідуць не з мірнымі пратэстамі, а з каменнем, манціроўкамі ў руках. Ад няспыннай жорсткасці людзей пацярпелі сотні работнікаў міліцыі, якія выконвалі сваю работу па ахове грамадскага парадку. Аднак чамусьці ў інтэрнэце не былі паказаны фотаздымкі акрываўленых, траўміраваных целаў міліцыянераў, не расказвалася, як плачуць, пакутуюць іх родныя. Зразумела, што ўся інфармацыя, якая падавалася на шэрагу каналаў, была накіравана на тое, каб у краіне нарадзіліся хаос і бяспраўе. Першачарговай задачай заходніх спецслужбаў было абвастрыць варожасць паміж людзьмі, а гэта — верны шлях да распаду краіны. На шчасце, паступова многія жыхары краіны зразумелі гэта. Яркім пацвярджэннем гэтаму сталі шматлікія мітынгі, аўтапрабегі ў падтрымку Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі. Мы змаглі выратаваць родную краіну ад жорсткіх рук краін Захаду. І зараз, калі ў адносінах Беларусі працягваюцца незразумелыя выпады, мы павінны выстаяць. Мы зможам перамагчы ўсе негатыўныя зявы дзякуючы агульнай згуртаванасці, яднанню і любові да роднай краіны.

Вельмі балюча назіраць за тым, што зараз адбываецца ў Афганістане. Прэзідэнт Рэспублікі Афганістан пакінуў краіну, а тысячы мірных, ні ў чым не вінаватых жыхароў краіны трапляюць у рукі бандытаў. Сярод такіх групіровак — амерыканскія талібы. Гэта людзі, асноўнай задачай якіх зяўлецца знішчэнне дзяржаў.

Аднак моцная беларуская дзяржава, якая мае значную падтрымку з боку Расіі, здольная процістаяць варожым групіроўкам, негатыўнаму ўплыву заходняй палітыкі. Беларусь — абароназдольная дзяржава, якая можа даць адпор ворагу.

Пася завяршэння выступлення Ігара Мартынава работнікі Лепельскага філіяла “ДРБУ №202” атрымалі магчымасць звярнуцца да яго з набалелымі пытаннямі. Так, прысутныя пацікавіліся, на які час запланавана будаўніцтва басейна ў г. Лепелі. Згодна з інфармацыяй, атрыманай рэдакцыяй раённай газеты “Лепельскі край” з аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама, у перыяд з 2 па 26 жніўня бягучага года на тэрыторыі Лепельскага раёна вядзецца грамадскае абмеркаванне горадабудаўнічага праекта “Дэталёвы план цэнтральнай часткі г. Лепеля”. Яе распрацоўшчыкам зяўляецца УП “БелНДІгорадабудаўніцтва”. Часовыя этапы планавання па праекце — да 2030 года. Згодна з праектам, у цэнтральнай частцы г. Лепеля адбудуцца змяненні. Найбольш значныя сярод іх — будаўніцтва басейна агульнага карыстання па вуліцы Войкава.

Работнікі дарожнай службы шчыра падзякавалі Ігару Мартынаву за канструктыўны дыялог.

Святлана ВАЗНЯК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.