Снегопад в марте

snegopad-v-marte-2Сярэдзіна дня серады нечакана адзначылася моцным снегападам, бухматыя сняжынкі сыпаліся, засцілалі зямлю белым абрусам. Складвалася ўражанне, нібыта зіма плануе зноў вярнуцца. Прыродную з’яву каменціруе начальнік метэастанцыі Таццяна Каласоўская:
— Снегапад у сярэдзіне сакавіка, нават і ў канцы месяца — звычайная, не анамальная з’ява. У сераду снегапад доўжыўся дзве гадзіны. У гэты час захоўвалася адмоўная тэмпература паветра, таму снегавое покрыва было рыхлым, пушыстым. Аднак бліжэй да вечара тэмпература паветра павысілася, стала плюсавай, таму таўшчыня снегу адразу знізілася на сантыметр. Вышыня снегавога покрыва дасягае 13 сантыметраў, што адпавядае сярэднегадавым значэнням. У далейшым прагназуецца паступовы рост тэмпературы паветра, і да канца сакавіка чакаем амаль поўнага зыходу снегу.

One thought on “Снегопад в марте

  • 23.03.2018 в 8:11 пп
    Permalink

    Красота неописуемая.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.