Тэмпературныя рэкорды

Час вялікага хрысціянскага свята Хрышчэння адзначыўся моцнымі маразамі. Так, сярэднясутачная тэмпература 19 студзеня апусцілася да адзнакі -15ОС. Мінімальнае ж значэнне зафіксавана ў наступную ноч — 20 градусаў марозу. Аднак гэтыя паказчыкі далёкія ад рэкордаў шматгадовых назіранняў, у 2006 годзе, адпаведна, былі зафіксаваны -26 і -28ОС. Камунальныя і дарожныя службы ў сувязі з гэтым былі пераведзены на ўзмоцнены рэжым працы.

 ПАД’ЁМНЫЯ ПЕРАСЯЛЕНЦАМ

У 2013 годзе сем сем’яў, якія ў сваім складзе маюць беспрацоўных, былі пераселены ў наш раён на новае месца працы і жыхарства. Такім сем’ям выплачана 49 мільёнаў пад’ёмных.

ДОГЛЯД ІНВАЛІДАЎ І САСТАРЭЛЫХ ЛЮДЗЕЙ 

За 340 інвалідамі першай групы і асобамі, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту, ажыццяўляецца догляд грамадзянамі працаздольнага ўзросту, за што яны атрымліваюць грашовую аплату, а час догляду залічваецца такім людзям у агульны працоўны стаж.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.