У чытальнай зале Лепельскай раённай бібліятэкі ў рамках клуба пажылых людзей “Добрыя сустрэчы” быў арганізаваны літаратурна-паэтычны вечар

1411113558_kkkk У чытальнай зале раённай бібліятэкі ў рамках клуба пажылых людзей “Добрыя сустрэчы” быў арганізаваны літаратурна-паэтычны вечар “Дзіўны край! Ён быццам для паэтаў!”, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Аб творчасці класіка беларускай літаратуры расказала бібліятэкар Юлія Скакун. А затым у госці заві­талі ўдзельнікі літаратурна-музычнага клуба “Выток” раённага Дома культуры. Са сваімі новымі вершамі пазнаёмілі прысутных Анатоль Сергіёнак, Святлана Якубоўская і Валянціна Ясень.

Наш кар.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.