В Лепеле на православное Рождество отмечены рекордные морозы

moroz_vs У сувязі з глабальным пацяпленнем многія лепяльчане сталі ўспрымаць мароз ніжэй за мінус 20 градусаў як нешта анамальнае. Між тым, паводле шматгадовых назіранняў, менвіта на праваслаўныя Каляды прыпадае і максімальнае пахаладанне. Таму няма нічога дзіўнага ў тым, што сёлета з шостага па дзявятага студзеня слупкі тэрмометраў выйшлі ў мінус на трэці дзясятак. Так, паводле даных метэастанцыі, сярэднесутачная тэмпература ў самыя марозныя дні склала: шостага студзеня -200С, сёмага -250С, восьмага -230С. Мінімальнымі ж сталі начныя паказчыкі. Так, у ноч з пятага на шостага студзеня было зафіксавана 23 градусы марозу, а ў дзве наступныя ночы – да 27.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.