Взорвалась петарда — и мизинца как не было

78846Паводле паведамленняў з РАНС, навагодняя ноч сёлета не абыйшлася без інцыдэнтаў з піратэхнікай. Праз 20 хвілін пасля бою курантаў у аддзяленне хуткай медыцынскай дапамогі райбальніцы паступіла тэлефоннае паведамленне аб моцным траўмаванні піратэхнікай. А хутка з адной з вуліц Лепеля даставілі і самога пацярпелага 1978 года нараджэння. Глядзець на яго было страшна: апёкі на твары другой і трэцяй ступеняў, цяжкая кантузія левага вока. Пасля аказання першай медыцынскай дапамогі пацыента для далейшага лячэння даставілі ў абласную бальніцу.

Другі выпадак адбыўся ў Вялікім Поўсвіжы. Мужчына 1969 года нараджэння вырашыў запусціць салют – так ён думаў. Патрапілася доўгая тоўстая трубка, з такіх, як правіла, пускаюць ракеты. Яны не з’яўляюцца небяспечнымі, можна страляць угору.

Узяў трубку ў руку, у другую – запальнічку. З першага разу кнот не загарэўся, патух. Новая спроба. “Піратэхнік” адвёў руку ўбок, чакаючы стрэлу…

І ён бабахнуў!

Небарака перад тым нават не падумаў, каб прачытаць інструкцыю на піратэхнічным вырабе. Між тым, там ясна было напісана: вы трымаеце ў руках петарду. І даволі магутную, як потым высветлілася. Рванула так, што на руцэ адарвала мізінец.

А што наш піратэхнік? Ён закруціў пашкоджанае месца анучай, якая падвярнулася пад руку, выпіў яшчэ шклянку гарэлкі і лёг спаць. У бальніцу звярнуўся толькі раніцай.

Васіль МАТЫРКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.