Добычей воришки стала посуда — чугунные котелки

derevnya-780x400Жыхар вёскі Чэрцы 1968 года нараджэння нідзе не працуе. І пры гэтым, натуральна, вядзе асацыяльны лад жыцця. П’е спіртное, прасцей кажучы. У чалавека ўвесь сэнс жыцця заключаецца ў тым, што з раніцы ён ходзіць і шукае, каб хутчэй выпіць. І так дзень за днём.
На спіртное ж патрэбны грошы. Самы просты спосаб, на яго думку, скрасці што-небудзь, прадаць, а грошы тут жа прапіць. Нядаўна ў пошуках пажывы мужчына патрапіў у суседнюю вёску Шубнікі, абакраў два дамы. Здабычай зладзюжкі стаў посуд — чыгункі пячныя. Занёс іх мясцоваму скупшчыку металалому, грошы прапіў.
П’яніцу міліцыянеры схапілі. “Паказвай, — кажуць, — куды здаў посуд. Трэба ж гаспадарам іх маёмасць вярнуць”. Прыходзяць, глядзяць, а там ужо і вяртаць няма чаго, злодзей, каб лягчэй несці было, пабіў чыгункі на аскепкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.