Наехала машина на школьника

pebinomУ сераду, восьмага лістапада, у 7.50 адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. На скрыжаванні вуліц М. Горкага і Войкава легкавая машына наехала на вучня чацвёртага класа сярэдняй школы №3. Хлопчык ішоў з боку крамы “Востраў чысціні”, спяшаўся на заняткі ў корпус малодшых класаў, які размяшчаецца ў будынках былой СШ №4.
Лепяльчанін рухаўся на легкавіку Renault Laguna з боку плошчы Свабоды. Паводле слоў кіроўцы, хуткасць — не больш за 40 км/г. Аднак насустрач ехаў легкавік. Святло фар, як у далейшым казаў вадзіцель, істотна пагаршала агляд дарогі, не дазволіла своечасова ўбачыць школьніка на праезнай частцы. Яшчэ адной абставінай здарэння можна лічыць тое, што на той момант вулічнае асвятленне ўжо было адключана.
Хлопчык паспеў перасекчы вуліцу перад першай машынай, але патрапіў пад другую. У выніку атрымаў траўму левай нагі, з якой шпіталізаваны ў раённую бальніцу. Жыццю падлетка нішто не пагражае.
Па факце нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў распачата следства. Аддзяленне ДАІ РАУС просіць адгукнуцца відавочцаў гэтага дарожна-транспартнага здарэння, звязацца па тэлефонах: 4-88-77, 710-27-89, 710-96-19 (МТС) або па тэлефоне 102.
Аляксандр ТРУСАЎ, начальнік АДАІ РАУС,
падпалкоўнік міліцыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.