Настоящая любовь

dsc_0019 Працягваем знаёмства нашых чытачоў з самымі маленькімі жыхарамі Лепельшчыны, якія зусім нядаўна з’явіліся на свет.

Ксенія нарадзілася 23 красавіка вагой тры кілаграмы і 690 грамаў і ростам 58 сантыметраў.

У маладой сям’і Андрэя і Крысціны Цімашковых гэта першае дзіця. Не так даўно адгулялі вяселле. Цікавую выбралі дату для ўрачыстасці – 18.08.2018 года.

Да ўсяго муж і жонка ставяцца вельмі адказна. На ўласнае вяселле самі рыхтавалі ўпрыгажэнне залы, машын і іншых аксесуараў. Крысціна – рукадзельніца, любіць у вольны час штосьці майстраваць, упрыгожваць, ствараць сапраўдныя шэдэўры.

Андрэй паважае захапленне жонкі і згаджаецца ёй заўсёды дапамагчы.

Як кажуць бацькі маладых: “Гэта ідэальная пара, яны знайшлі адзін аднаго, разумеюць з паўслова. У іх сапраўднае, асаблівае каханне, якое зараз не кожны можа знайсці”.

Андрэй родам з вёскі Матырына, Крысціна – з Юркоўшчыны. Па працы давялося сустрэцца маладым людзям. Крысціна працуе ў сацыяльна-педагагічным цэнтры, а Андрэй – першы намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Сустракаліся нядоўга, каля васьмі месяцаў.

Прапанову рукі і сэрца вырашыў зрабіць у рамантычнай абстаноўцы. Забраўшы каханую з працы, прыйшлося яе пэўны час катаць на машыне, пакуль дома падрыхтуюць свечкі і іншыя рэчы. За гэты час прыйшлося адказаць на шмат пытанняў, бо Крысціна не разумела, што задумаў Андрэй. Урэшце быў падораны пярсцёнак.

У вольны ад працы час любяць маладыя прагуляцца спакойна на свежым паветры. Не забываюць наведаць і бацькоў, дапамагчы на прысядзібным участку. Прыйдзецца Андрэю крыху і забыць пра сваё хобі – рыбалку, бо цяпер трэба дапамагаць жонцы

Са слязамі на вачах сустракалі бабулі сваю ўнучачку, не скрываючы хваляванняў.

Жадаем сям’і толькі шчасця, любові і сапраўднага разумення! Хай яна будзе моцнай, а каханне — узаемным! Здароўя Ксеніі і бясконцай цікавасці да ўсяго новага і добрага!

Наталля ХРАПАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.